. Satanath Records

Reviews: SAT014

< Обратно к релизу / Back to page

Ну вось і прыйшоў час блэк-метал рэлізаў ад Satanath Records, якія я прытрымаў «на дэсерт». Я не вялікі аматар блэка, але з асноўнымі прадстаўнікамі жанру знаёмы, таму паспрабую быць аб'ектыўным.
Першы рэліз — альбом «Angelus» расейскага гурта (на сёньняшні дзень one-man project) «Амезарак», з горада белых цэркваў ды залатых купалоў — Залатавуста. Як гаворыцца — у ціхім віры чэрці водзяцца.

Першае ўражаньне — кавер-арт. Класічнае, для блэк-метала, афармленьне ў шэра-чорных танах, натуральна з голымі галінамі. Сюжэт вокладкі нямудрагелісты: маленькая нявінная дзяўчынка-анёлачак стаіць, патупіўшы вочкі, а насупраць — чалавек з нажом і нядобрымі намерамі. Страшна? Вы яшчэ буклет ня бачылі! Акрамя тэкстаў песень (парадак якіх чамусьці не супадае з трэклістам), у буклеце можна пабачыць фотаздымкі лідэра гурта ў корпспэйнце, выродлівых немаўлят у коўбах, статую анёла, пятлю, ядзерны выбух, расчлянёнае дзіцё (мяркуючы па ўсім, лялька), прыбітую да ўкрыжаваньня руку і немаўля (усё тая ж лялька) на фоне пентаграмы. Лірыка (дарэчы, рускамоўная), пад стаць афармленьню, працятая нянавісьцю да ўсяго жывога, асабліва да хрысціян.

Вельмі парадавала якасьць запісу і зьвядзеньня. Мяккае гучаньне гітар і ўдарных не стамляе пры працяглым праслухоўваньні, а ўсе інструмэнты выдатна чытаюцца. Дарэчы, саунд нагадаў чымсьці Dark Funeral 94-га году – такі ж цёплы ды лямпавы.
Музычны складнік гэтаксама не расчаравў. Хуткасны і агрэсіўны, у меру сыры блэк-метал, не пазбаўлены меладызму. У некаторых кампазіцыях сустракаюцца тэхнічныя рыфы, што робіць матэрыял яшчэ больш цікавым і рознапланавым. «Адын палка, два струна — я нарвежскі сатана» гэта не пра Амезарак. Гітарныя і басовыя партыі сыграны людзьмі (хаця, хутчэй за ўсё, адным чалавекам) з прамымі рукамі ды халодным сэрцам. Вакал агідны, хаця для дадзенага жанру гэта хутчэй камплімент.

Добрая, моцная праца. Нягледзячы на нейкую наіўнасьць, уласьцівую шматлікім блэк-метал выканаўцам, дадзеная праца валодае сваёй атмасферай і можа быць рэкамендавана да праслухоўваньня як аматарам жанру, так і радавым металхэдам. Галоўнае не ўспрымаць усур’ёз.

7\10

BelMetal.org

 

 

This is another review of an album from Amezarak displaying his early melodic satanic black metal sound with the album being released in 2012 by Satanath Records and called "Angelus".

A very dark and heavy sound starts off the album before going into a very fast and raw black metal direction that also utilizes a great amount of blast beats and high pitched screams and you can also hear all of the musical instruments that are present on the recording while the riffs also use a great amount of tremolo picking.

Throughout the recording you can hear a great mixture of slow, mid paced and fast parts and the music is very heavily rooted in the Swedish style of the genre and the riffs also bring in a great amount of morbid yet cold sounding melodies and halfway through the recording melodic guitar leads are brought in briefly and on the last track classical guitars a brought into the music.

On this recording Amezarak played more of a raw style of black metal while still having a good sense of melody and this was probably the most fast and primal music he has released so far, the production sounds very raw yet powerful at the same time while the lyrics cover Satanism themes.

In my opinion this was another great sounding recording from Amezarak and if you are a fan of raw and melodic satanic black metal, you should check out this album. RECOMMENDED TRACKS INCLUDE "Acts Of Evil" "Angel Of Mercy" "I-Anger" and "Despair".

http://occultblackmetalzine.blogspot.ru/2016/01/amezarakangelussatanath-records2012-cd.html