. Satanath Records

Reviews: SAT010

< Обратно к релизу / Back to page

 

 

Дэбютны рэліз дэт-метал гурта Putrid Collector (а дакладней, one man project) са слаўнага горада-героя Севастопаля цэлы тыдзень чакаў, пакуль ваш пакорны слуга зьбярэ волю ў кулак, удумліва яго праслухае, і нарэшце зробіць ласку напісаць рэцэнзію. З чатырох дыскаў, прадстаўленых на рэцэнзію лэйблам Satanath Records, я ў першую чаргу абраў менавіта гэты. І ўсё дзякуючы выйгрышнаму афармленьню вокладкі — усё ж такі чырвона-чорна-белае спалучэньне колераў прыцягвае ўвагу больш, чым чорна-белае. На кавер-арце паказаныя сьцены нейкага памяшканьня, на якіх развешаныя розныя ланцугі і рамяні, што выклікае асацыяцыі з крывавымі оргіямі альбо катаваньнямі.

Праслухоўваньне самой ep-шкі ня стала для мяне катаваньнем, а наадварот, выклікала выключна станоўчыя эмоцыі. Прыемна слухаць музычныя запісы, у якіх чуваць кожны інструмент, але пры гэтым, усё разам успрымаецца як адзінае цэлае. Спадар Deployer, ідэйны лідэр і аўтар усіх кампазіцый, прарабіў вялікую працу — мала таго, што ён адыграў ды прасьпяваў ўсе партыі, дык яшчэ якасна ўсё запісаў і зьвёў, што заслугоўвае павагі. Паболей бы такіх універсальных музыкаў ня толькі на блэк-метал сцэне. Адзінае нараканьне выклікалі гітары – хочацца больш «тлушчу» на рытме ды дылэю на саляках, бо месцамі гучыць як zoom® у лінію.

Мяне, як аматара Vital Remains і творчасьці позьніх Deicide, парадаваў той факт, што матэрыял вельмі разнапланавы — у кожнай кампазіцыі знаходзіцца месца як для злоснай даўбёжкі, так і для меладычных уставак, хаця усё вельмі лаканічна і вытрымана. Хто сказаў, што сапраўдны death-metal ня можа быць меладычным, а прыгажосьць такой музыцы не патрэбная? Гітарныя сола гэта ня модна? Усё роўна, калі яны добра пабудаваныя і сыграныя, ўпісваюцца ў кампазіцыю і не раздражняюць слухача. З гэтым у Putrid Collector усё ў парадку, і дыск слухаецца на адным дыханьні, зацягваючы ўсё больш і больш пры кожным новым праслухоўваньні. Паглыбляцца ў сэнсавы складнік у падобнай музыцы ня бачу сэнсу, ды й буклет з тэкстамі адсутнічае. Дастаткова будзе перавесьці назвы трэкаў — рэкамендую онлайн сэрвісы translate google і translate.ru, альбо слоўнікі ў папяровым выглядзе.

Вердыкт: смачна, але мала — усяго 6 кампазіцый працягласьцю 26 з паловай хвілін, хаця ня варта забывацца, што гэта EP. Будзем спадзявацца, што лонгплэй не за гарамі. Вельмі шматспадзеўны праект, які не пакіне абыякавым ня толькі сапраўдных аматараў дэт-металу, але і іхных бацькоў, суседзяў ды хатніх жывёл. 8 зь 10.

BelMetal.org

 

 

Putrid Collector are a solo project from Ukraine that plays a mixture of brutal death metal and deathcore and this is a review of his 2012 ep "Sentenced to Carnage Insemination" which was released by Satanath Records/

Horror movie samples start off the ep and a few seconds later the music starts getting a lot more heavier along with some melodic guitar leads and when the music speeds up a great amount of programmed yet brutal blast beats can be heard while the also bring in morbid sounding melodies at times.

Vocals are mostly deep death metal growls and the music also brings in a great mixture of both old school death metal and modern deathcore influences and the songs also bring in a great mixture of slow, mid paced and fast parts and high pitched screams can also be heard at times and the solos and leads also get very technical at times and horror movie samples also make a return in certain sections of the recoridng.

Putrid Collector plays a musical style that takes many different forms of death metal and mixes it with deathcore to create a style of t heir own, the production sounds very professional while the lyrics cover gore, torture, murder, serial killers, sociopathy, and anti humanism themes.

In my opinion Putrid Collector are a very great sounding mixture of brutal death metal and deathcore and if you are a fan of those musical genres, you should check out this band. RECOMMENDED TRACKS INCLUDE "Fetus Of Bloodthirsty" and "Polluted Pulsation".

http://hatredmeanswar4.blogspot.ru/2016/01/putrid-collectorsentenced-to-carnage.html